Перайсці да зместу

Размовы:Сцэны ля мора

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Па віндсёрфінзе? Аналогія - бераг (па беразе). -- Antos’ Kazmyarchuk 14:03, 21 September 2006 (UTC)

Ну... Мне -інг не здаецца роўным -аг. І таксама -- у дарозе; па ворагу. ? Yury Tarasievich 20:05, 21 September 2006 (UTC)
"Па ворагу" мяне вельмі засмучвае.. Усё ж і тут правіла павінна дзейнічаць.. Можа, выключэнне якое? Ці трэба "па воразе"? -- Antos’ Kazmyarchuk 20:14, 21 September 2006 (UTC)
Знайшоў правіла. Ва ўсіх неасабовых назоўніках (м.р., 1 скланенне, месн. скл) адбываецца чаргаванне кшталту дарога - дарозе. А на "ворага" правіла не дзейнічае, бо яно асабовае. Таксама, канчатак "-у" без чаргавання ёсць у назоўнікаў, што абазначаюць "адцягненыя паняцці і пачуцці". (Плотнікаў, Трайкоўская, "СЦБМ"). Значыць, трэба "віндсёрфінзе." -- Antos’ Kazmyarchuk 20:27, 21 September 2006 (UTC)
Так, гэтыя правілы пра асабовае-неасабовае -- гэта чыстая бяда... Yury Tarasievich 06:33, 22 September 2006 (UTC)
"Аб лозунгу", "аб мітынгу", "аб дыялогу"...
Са "Слоўніка цяжкасцяў беларускай мовы" (Б.А.Плотнікаў, В.П.Трайкоўская): "Канчатак -у [у месным склоне] маюць [назоўнікі 1-га скланення]: ... в) ...а таксама назоўнікі іншамоўнага паходжання (айсбергу, аншлагу, блюмінгу, бумерангу, дыфтонгу, каталогу, лозунгу, рынгу, шлангу, штрыху і інш.)"
Вось што значыць не дачытаць да канца! Дзякуй! -- Antos’ Kazmyarchuk 11:50, 22 September 2006 (UTC)

Пачаць новую размову пра старонку «Сцэны ля мора».

Пачаць размову